wouk (wouk) wrote,
wouk
wouk

Места на рачулцы Сьмерць

 Менавіта, гэтая вёска, колішняе мястэчка, а ў радзівілаўскіх інвэнтарах захапіла мой розум апошні месяц. У сучасным Лунінецкім раёне на рацэ, якая, насамрэч, носіць назву ёсьць вёска Лахва.  Многім гэтае паселішча вядома, з нагоды габрэйскага паўстаньня ў 1942 годзе ў тамтэйшым гета, якое сталася адным зь першых паўстаньняў габрэяў у часе той вайны. Але мяне захапіла больш даўняя гісторыя гэтага мястэчка, пря якую зараз хочу крыху распавесьці.

Лахва вядома здаўна. Першая ўзгадка паводле radzima.org - 1493 г., а першыя інвэнтары мястэчка і тамтэйшага двара датуюцца канцом XVI ст. Усяго ў варшаўскім АГАДзе захоўваецца 53 інвэнтары па гэтым мястэчку.


1613 г.

Ужо пры Сіротку Лахва знаходзлася ў руках Радзівілаў. Яшчэ ў першай палове ХІХ ст. у апісаньнях у вярсьце ад двара ўзгадваецца капаніца Сіроткі з лазарэтам на беразе. Шмат падрабязных інвэнтароў захавалася з наступнага XVIІ-ага ст. Што цікава рэчка ў іх называецца лагодна Лахаўка. Урэшце становіцца зразумела крыніца паходжаньня назвы самога паселішча. Радзівілаўская Лахва зьяўлялася адным з цэнтраў радзівілаўскіх маўмасьцяў на Палесьсі, а ў XVIІІ ст. называлася графствам. У тым жа стагодзьдзі ў Лахву быў нават свой "замак", як называлі мураваны аднапавярховы палац, а таксама свой гарнізон, які ў 1740-ыя гады нават перавышаў нясьвіскі.


1772 г.

Але прыходзіць страшны для радзівілаўскіх маёмасьцяў 1706 год: Карл ХІІ руйнуе Нясьвіж, Слуцак, Мір, і, відаць, Лахву. Прамых зьвестак аб гэтым няма. Аднак у 1717 г. у Лахве з вады былі выцягнутыя 11 гармат, 2 марціры і 12 гакаўніц, забраныя зь Нясьвіжа. Значыцца адзн з швэдзкіх атрадаў мусіў праходзіць праз Лахву і зь нейкай нам невядомай прычыны затапіў здабытыя гарматы ў Лахве. Сярод тых гармат былі тыя шэдэўры мольцфэльдтаўскага людвісарства, якія захоўваюцца цяпер ў Варшаве і Пецярбургу, і пра якія я даўно сілюся напісаць. Зараз, аднак, магу пахваліцца толькі допісам пра ГІДРУ. Таму, відаць, швэды не "спалілі" іх, як слуцкія, а пацягнулі з сабою ў якасьці трафэяў. І кінулі ... І вось яшчэ цікавая рэч: з 1730-ых гадоў рэчку пачынаю называць "Сьмерць". Верагодна, частка швэдзкага войска рухалася праз Лахву з мэтай разрабаваць яшчэ адзін заможны радзівілаўскі маёнтак, а ў выніку зладзіла расправу. 

Цяпер мяне, якраз займае факт затапленьня тых гармат. Акрамя саміх руляў ці ствалоў, якія ўрэшце мусілі тапіцца на лафэтах, у ваду пакідалі гакаўніцы і яшчэ кучу іншая амуніцыі. У пералічэньні выдабытай з вады зброі, дарэчы, пішацца, што выцягнулі 12 гакаўніц, а 13-ую няздолелі, бо была глыбока. Таму дзесьці ў Лахаўскіх ахёрах ляжыць склад амуніцыі другой паловы XVII ст. ... але дзе? Паводле інвэнтароў сярод дзясятка Лахаўскіх саджалак і ставаў узгадваюцца "Жалязьніца" і "Нямецкі вір", якія тэарэтычна могуць быць падказкай. У АГАДзе замовіў тры карты Ляхавічаў ХІХ ст. і гэтай вясною зьбіраюся выбрацца на пошукі скарбаў, ну ці ламачча з нясьвіскага арсэналу, якое Радзівілы не палічылі патрэбным, ці не змаглі дастаць, а мой хворы розум робіць надзвычай каштоўным. 


п.п. ХІХ ст.
Tags: АРТЫЛЕРЫЯ І ВАГНЯПАЛЬНАЯ ЗБРОЯ, радзівілаўскі Нясьвіж
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments