?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Урэшце прапаную прыгледзець да таго малюнка Шклова канца XVIII ст. і падзівіцца на архітэктуру магдэбурскага горада.

Для пачатку яшчэ раз увесь малюнак:

2



На поўнач ад горада (ці злева на малюнку) знаходзілася Аршанскае прадмесьце, за якім быў збудаваны праваслаўны жаночы манастыр з царквою:

02

Ніжэй, на грэблі, што ўтварала стаў, меўся вадзяны млын. Справа ад яго ўжо бачныя хаткі Рышкаўскага прадмесьця Шклова, дзе цяпер стаіць слынная вёска Рыжкавічы:

03

Далей на паўднёвы ўсход (ці направа на малюнку) бачныя рэшкі ўмацаваньняў колішняй дняпроўскай фартэцыі:

07

Высокае збудаваньне з барочным дахам пад лічбай "7" - гэта Аршанская брама, за якой уласна і раскінулася Аршанскае прадмесьце. Перад брамаю нібыта можна разгледзець мост. На захад ад брамы выдатна бачны востравугольны земляны бастыён. З боку ж рэчкі Язоны горад абмяжоўваўся простым парканам, які не меў якой-кольвек абарончай функцыі. 

Далей на паўднёвы ўсход стаяў манумэнтальны кляштар дамініканаў з касьцёлам:

08

Месца, дзе ён стаяў выразна бачнае і цяпер:

07

Праблема з апрацоўкай зямлі, відавочна, паўстала з-за шматлікіх мураваных падмуркаў кляштара. Дарэчы, па словах сп. К. Касажэцкага, каля кляштара ў 1654 годзе пахавалі жаўнераў забітых у бітве пад Шкловам, што адбылася 12 жніўня між войскамі ВКЛ на чале  з Янушам Радзівілам і маскавітамі.

За кляштаром далей на паўднёвы-усход бачна цэнтральная частка мястэчка:

09

Лічбамі "4,5,6" абазначаны мураваныя камяніцы без удакладненьня іх прызначэньня. Можна дапусьціць, што яны стаялі навокал ці паблізу колішняга рынка, як найбольш прывабнага месца для мураванага будаўніцтва. Там жа стаяла і мураваная праваслаўная царква абазначаная лічбаю "3". Мост праз Язону, напэўна, быў працягам вуліцы, што ішла ад рынку. Лічбаю "10" пазначаны мураваны шпіталь. Раней дзесьці ў гэтым месцы ў ланцугу ўмацаваньняў горада знаходзілася Магілёўская брама. 

Напэўна, некаторыя ўжо зьвярнулі ўвагу на слупы, якія стаяць шмат дзе ў горадзе. Гэта ня што іншае як коміны ад спаленых драўляных хат. Гэты факт, дарэчы, дазваляе вызначыць ніжнюю мяжу стварэньня малюнка. Вялікі пажар, які вынішчыў значную частку горада, адбыўся ў 1769 годзе.  

І ўрэшце падыходзім да замка, ці дакладней да палаца, які ў XVIII ст. паўстаў на месцы ўмацаваньня:

05

Злева ад замка ўжо бачны невялічкі кавалак Дняпра, ад якога Язона была адзьдзелена грэбляю. 

І апошняе. На паўднёвы захад ад горада меўся фальварак "пана Катыльніцкага":

04

На апошнім малюнку цяжка ня ўбачыць прозьвішча мастака, аднак, на жаль, мне цяжка яго дакладна атрыбутаваць.

Урэшце на мапе з google пазначыў усе аб'екты, якія магчыма лякалізаваць карыстаючыся толькі прадстаўленым матэрыялам.

01

Цяпер бы вось выбрацца ў той Шклоў і на месцы ўсё агледзець, аб чым тут распавядаў, бо да свайго сораму яшчэ ніколі там ня быў.

Comments

( 15 comments — Leave a comment )
alexuslob
Oct. 17th, 2012 08:02 pm (UTC)
Спасибо! Николай, а как Вас в Берлин занесло? Вы в районе Далема?
wouk
Oct. 17th, 2012 08:04 pm (UTC)
Спасибо, Алексей!
ilnur
Oct. 17th, 2012 08:34 pm (UTC)
Ты надоўга ў Берліне? Я там увесь лістапад па працы правяду :)
wouk
Oct. 17th, 2012 08:36 pm (UTC)
Вельмі рады! То не адкруцісься, каб ня прыйсьці да нас з жонкаю ў госьці!) Мы тут да вясны 2013-ага. Напішы пазьней мне на мэйл пра свае пляны больш дакладна.
maksim_l
Oct. 17th, 2012 10:02 pm (UTC)
Цяжкавата было Ткачову з рэканструкцыяй, але трэба прызнаць, яна не моцна розніцца ад таго, што бачым цяпер. Умоўна не моцна :) Толькі месца для замка ён не знайшоў. Няўжо ён не глядзеў старыя расійскія карты?
wouk
Oct. 17th, 2012 10:06 pm (UTC)
Сам, напраўду, вельмі паважаю Ткачова, але думаю ён бы цалкам падтрымаў нас у тым, што мы імкнемся далей рухаць тую ягоную справу. А што да рэканструкцыі, то Ткачоў зрабіў вельмі важнае: ён знайшоў інвэнтары з апісаньнямі, проста спрабаваў "садзіць" іх не на тое месца. Мае забаўкі з малюнкам і гуглам - гэта рэч у параўнаньні з інвэнтарамі - банальная.
maksim_l
Oct. 17th, 2012 10:10 pm (UTC)
Ды разумею, без сарказму яму было цяжкавата, пагатоў тады не было гугла, мо таксама б дапамагло.
wouk
Oct. 17th, 2012 10:14 pm (UTC)
Я і ня бачыў сарказму!) Проста не магу прапусьціць моманту, каб не засьведчыць сваю павагу гэтаму чалавеку! А з замкам у яго напраўду быў самы вялікі так бы мовіць трабл.
maksim_l
Oct. 17th, 2012 10:26 pm (UTC)
Атрымліваецца, што на яго схеме вежы пранумараваны ў тым парадку як яны ішлі ў інвентары, толькі замкавыя мусяць быць побач з №1, якая акурат насупраць замкавага рога/"бастыёна". Ды тлумачыцца такая шчыльнасць у Т. бастыёнаў з дняпроўскага боку -- напраўдзе бераг дае вялікі круг і месца досыць.
wouk
Oct. 18th, 2012 06:27 am (UTC)
Тут лепей, як мне падаецца, не спрабаваць перакласьці схему Ткачова, а зьвярнуцца да самога інвэнтара і ўжо ідучы па інвэнтары паспрабаваць пасадзіць вежы на месцы. Сам жа парадак вежаў у Ткачова, напэўна, па інвэнтары. А вось шчыльнасьць вежаў на дняпроўскім баку мне цяжка патлумачыць і я хутчэй схільны думаць, што Ткачоў тут мог неяк памыліцца. Трэ глядзець інвэнтар.
max_pragensis
Oct. 23rd, 2012 06:42 pm (UTC)
спасибо,
залил на карты.by cо ссылкой и пряниками

как понимаю, изображение найдено в *нямеччыне*?

как устанете от Берлина, - заезжайте к нам в Прагу, покажу медную доску со Скарыной и пару-тройку хороших пивных...из Берлина тут недалеко
wouk
Oct. 23rd, 2012 06:48 pm (UTC)
Найперш, шчыра дзякую за запрашэньне! Прыемна) Можа як і атрымаецца выбрацца.

Гэтыя выява вядомая даволі даўно (падаецца нават у ЭГБ друкавалася), толькі ў даволі дрэнная якасьці. Я на як выпадкова ў Польшчы трапіў ды толькі зараз рукі дацягнуліся да яе і падзяліўся.
supron_licvin
Dec. 29th, 2012 05:07 pm (UTC)
Вельмі цікава!
wouk
Dec. 29th, 2012 05:09 pm (UTC)
Дзякуй!)
Александр Стесев
Jan. 25th, 2017 07:22 pm (UTC)
Шклоу
Вельми цикава . Я родам з гэтага месца . Паспрабую далей адзначыць млын .
( 15 comments — Leave a comment )

Latest Month

November 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930