?

Log in

No account? Create an account

Прыдуманы У. Бачковым праект рэканструкцыі Старога замка ў Гародні мае безліч недарэчных і проста фантастычных дэталяў. Як гісторык архітэктуры, які займаўся гэтым помнікам, я магу ўпэўнена сцвярджаць, што архітэктар наўпрост адарваўся ад гістарычных крыніц, што нам сведчаць аб тым, якім быў гэты помнік, і выдумаў свой замак, нібы ён будуе яго для сябе. Некаторых гэта не асабліва бянтэжыць і наадварот захапляе, бо будзе ж «красіва». Але мне такое такое становішча рэчаў падаецца скрайне ганебным і зняважлівым як адносна помніка, так і адносна людзей, якія яго любяць. Таму я хочу ў шэрагу допісаў патлумачыць усе тыя фантазіі, які сабе дазволіў Бачкоў. Паралельна я буду пісаць ў Гарадзенскі аблвыканкам лісты з просьбай пісьмова патлумачыць, чаму былі дапушчаны гэтыя фантазіі. Адказы буду прадстаўляць вам.

Пачнем з т. зв. «Сярэдняй вежы», фрагменты падмурку якой захаваліся на паўднёвым схіле замкавай гары. У інвентарах XVII-XVIII  ст. яна часта называлася наўпрост «каралеўскай лазьняй», бо апошняя знаходзілася на яе другім паверсе. Паглядзіце на тое, што спраектаваў Бачкоў:



А вось падзел на паверхі:



Такім чынам, мы бачым будынак з выразна абазначанымі як звонку, так і знутры чатырма ярусамі. Аднак усе крыніцы сведчаць адназначна пра тое, што вежа мела тры паверхі: першы паўпадвальны («sklep», «piwnica»), другі з лазняй на ўзроўні галерэі, што ішла да брамы, і трэці з Алебастравай залай («drugie piętro», «gorne pokoje»). Тэксты інвентароў можна прачытаць тут. На нямецкім плане 1735–1738 гг. наўпрост напісана, што вежа «мае два паверхі і падвал» («hat 2. Etagen und Keller Geschoss»).



Вежа з трыма паверхамі бачная на гравюры Т. Макоўскага 1600 г. і плане Гародні пач. XVIII ст.


Такім чынам, Бачкоў наўпрост выдумаў адзін лішні паверхі і праз гэта падняў лазню і Алебастравую залу на ўзровень вышэй. Зрабіў ён гэта таму, што ўвесь замак ён праектуе па нейкіх выдуманых самім сабою прапорцыях, паводле якіх вежу трэба зрабіць высокай, а для гэтага трэба дадаць яшчэ адзін паверх. Важна адзначыць, што пра тры паверхі ў гэтай вежы было напісана ў комплексных навуковых вышуківаннях, падрыхтаваных "Белспецпраектрэстаўрацыяй" (група гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў на чале з Р. Баравым), аднак Бачкоў зрабіў свой праект насуперак высновам навукоўцаў, на якія мусіў абапірацца.

Другая фантазія, што выразнае кідаецца ў вочы, гэта праект Алебастравай залы над лазняй. Паводле інвентароў, на трэцім паверсе вежы знаходзіліся два памяшканні: Алебастравая зала з трыма вокнамі і пакой з боку двара з двума вокнамі. Аб гэтым напісана і ў КНВ. Аднак у праекце Бачкова мы бачым, што Алебастравая зала знаходзіцца на чацвёртым паверсе, займае ўвесь паверх і мае восем (!) вокнаў.

Такім чынам, варыянт залы спраектаванай у канцы XVI ст. для Баторыя, Бачкову неспадабаўся, і ён вырашыў зрабіць яе маштабней і прыўкрасней. Зрэшты, якая розніца, што там думаў Баторый і яго архітэктары, калі ў "рэстаўратара" нарадзіўся такі цудоўны праект.

І трэцяе, на што хацеў зьвярнуць увагу, гэта уваход у ніжні паўпадвальны паверх. На плане сярэдзіны XVIII ст. бачны вузкі праход з лесвіцай уніз. Але для Бачкова гэта "некрасіва", таму ў сваім праекце ён змяніў і значна пашырыў дзвярны праём. Параўнайце:

Ну і, канечне, уваход мусіць мець прыўкрасны рэнесансны партал з рустам і паўарачным завяршэннем і падвойныя дзверы:

Дарма, што ў інвентарах пішацца пра простыя адзінарныя дзверы на трох завесах («sklep, do niego drzwi na zawiasach trzech»; «sklep po prawey stronie, drzwi do niego zelazne»; «sklep, drzwi do nie[go] prostey roboty»; «sklep pod tymi pokoiami murowany, alias piwnica»).

Каму цікава сам тэкст ліста ў аблвыканкам, глядзіце яго ніжэй.








Наваградскі замак, напэўна, больш чым які іншы вабіць аматараў гісторыі і спадчыны Беларусі і Вялікага княства Літоўскага. І сапраўды, маляўнічыя руіны, што захаваліся да нашага часу, выклікаюць жаданьне ўявіць, як выглядаў помнік. Пры чым помнік кранае як навукоўцаў, так і мастакоў (у тым ліку майстроў 3Д мастацтва). У выніку на цяперашні час мы маем цэлы шэраг рэканструкцый выгляду замка. Разам з тым яны шмат у чым паўтараюць адна адну і ствараюць пэўны кананічны вобраз фартэцыі. Апошні мае шэраг грунтоўных недапрацовак, на якія я хацеў бы звярнуць увагу ў гэтым допісе. Паспрабую зрабіць гэта коратка і настолькі трапна, наколькі мне дазваляць мае веды. Больш грунтоўныя адказы, хочацца спадзявацца, удасца атрымаць у выніку далейшых археалагічных даследванняў помніка.

Творцам сучаснага вобраза замка з'яўляецца слынны Міхась Ткачоў, які праводзіў археалагічныя даследваньні на тэрыторыі помніка. На падставе навуковых напрацовак Ткачова мастак Яўген Кулік падрыхтаваў першы малюнак-рэканструкцыю замка, ад якой, фактычна,вядуць сваю генеалогію ўсе іншыя рэканструкцыі (цалкам магчыма, што свой ўплыў на фарміраваньне вобраза замка меў і мастак):

no title

Read more...Collapse )

Апошнім часам усё часьцей сустракаю інфармацыю аб тым, што на Старым замку ў Горадні рыхтуюцца пачаць рэканструкцыю. Над праектам працуе архітэктар У. Бачкоў, які даўно займаецца гэтым аб'ектам і ўжо колькі год як прадставіў сваё бачаньне адрэстаўраванага замка. Яго можна пабачыць у рэндэрах з 3D мадэлі, якія блукаюць па інэце, і ў пары рэальных мадэляў, адна з якіх, напрыклад, выстаўлена ў Мірскім замку.  



І вось перспектыва рэалізацыі гэтага фэнтэзійнага праекта, мяне, па шчырасьці, пужае!

Read more...Collapse )

Больш за тры гады таму зьмясьціў у сваім ЖЧ выявы Лоева з часоў паходаў арміі Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам польнага гетмана ВКЛ Януша Радзівіла на казакаў Багдана Хмяльніцкага. Але зь цягам часу выявілася, што ня ўсё тое Лоеў, што такім падаецца. Аб гэтым і вырашыў напісаць тут.

Даволі хутка пасьля стварэньня вышэйазначанага допісу для мяне стала зразумела, што на гэтым вось малюнку Абрагама ван Вестэрфельта адлюстраваны зусім ня Лоеў.

Read more...Collapse )

Байніцы Лідскага замка

У выпадку Лідскага замка мы маем справу з унікальнай зьяваю: на паўднёвай сьцяне замка нейкім цудам захаваліся байніцы баявой галерэі.

Я ўжо колькі разоў згадваў аб гэтым, але, баюся, не дастаткова пераканаўча сьцьвярджаў неверагодную цікавасьць і важнасьць гэтай зьявы для нашай архітэктурна-гістарычнай навукі. А справа ў тым, што гэта адзіная (!) баявая галерэя на раньніх мураваных замкаў ВКЛ, якая хоць і ў крыху зьмененым стане, але захавалася да нашага часу. Але нават і пазьнейшыя зьмены не перашкода для таго, каб даведацца, што было першапачаткова.

Адзін з раньніх здымкаў паўднёвай сьцяны:

6

Read more...Collapse )

Раней выказваўся, што сама праца па віртуальнай рэканструкцыі беларускіх замкаў, якой займаецца сп. А. Белабровік, вельмі файная, і яна надзвычай спрыяе папулярызацыі замкавай тэмы! На цяперашні момант, як я разумею, фактычна завершана рэканструкцыя Крэўскага замка. Яна добра зроблена і мае навуковы падмурак, а таму заслугоўвае і адпаведнай крытыкі. У гэтым допісе дзеля прагрэсу нашых ведаў аб сярэднявечнай абарончай архітэктуры хочу зрабіць некалькі заўваг адносна прапанаванай рэканструкцыі Крэўскага замка. Некаторыя моманты ўжо агучваліся на форумах рознымі людзьмі, я ж паспрабую іх абгрунтаваць.

Вось мадэль А. Белабровіка:

pano-12

Чытаць далей...Collapse )

Originally posted by supron_licvin at Касцельная вежа ў Наваградку. Сённяшняе фота
WP_20140406_009

Wouk: параўнайце з фота рэшкаў гэтай вежы пачатку ХХ ст.

144073_600

У цэлым канцэпцыя мне даспадобы, але халеася б, канечне, "памацаць рукамі", як яна рэалізуецца.

У Менску зьявіўся новы помнік (падрабязьней зірніце тут), які, як для мяне, выявіў наіўнасьць і недасьведчанасьць аўтара праекта ў пытаньні фартыфікацыі.

Зірніце, вось ён новы помнік наданьня магдэбурскага права з "праектным планам Мінска 16 ст."

8029dbc084be1c8a36f6ffa104954933

Read more...Collapse )

У апошнім нумары БГЧ быў надрукаваны мой артыкул аб Старым замку ў Горадні. Гіпотэза, якую я ўжо даўнавата выклаў у сваім ЖЖ, цяпер набыла навуковападобны выгляд. Усе магчымыя крыніцы, аргументы і думкі былі зьмешчаны ў йм. У інэце пакуль у якасьці рэкламы павесіў невялікі фрагмент артыкула.

Волкаў, М. Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні / М. Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. – №2. – С. 17-34.

Крыху раней у друку зьявіўся артыкул на нямецкай мове пра места-фартэцыю Слуцак. Матэрыял даволі агульны тым ня менш апублікаваў там пару планаў фартэцыі і раней невядомы профіль валоў.

Volkau, M. Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republik am Biespiel der Stadtfestung Słuck / M. Volkau // „Sinflut und Simplicissimus“ Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. – 2013. – Bd. V. – S. 157-162.

Аказваецца, ажно тры мастакі замалявалі Гальшанскі замак з аднаго ракурса. Від на замак з усходу у 1853 г. абраў Вінцэнты Дмахоўскі, у 1876 г. - Напалеон Орда, а ў 1929 г. - Язэп Драздовіч. Атрымалася своеасаблівая і даволі сумная гісторыя зьнікненьня помніка. Пасьля Другой Сусьветнай вайны была разбурана апошняя бачная на панараме частка замка - капліца, і ад гэтага калісьці маляўнічага віда на замак не засталося нічога.

1853-1876-1929

Latest Month

September 2018
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel